Выбух і пажар на «Пінскдрэве»: ёсць ахвяры
абноўлена ў 21:53
Загінулі два чалавекі, 19 работнікаў прадпрыемства шпіталяваныя.
25.10.2010 / 14:32
Вечарам 25 кастрычніка знойдзена цела яшчэ аднаго загінулага ў выніку выбуху на заводзе«Пінскдрэў-ДСП» .
Як паведаміў
Паводле ўдакладненых даных на вечар 25 кастрычніка,
у выніку НЗ загінулі два чалавекі, 19 работнікаў прадпрыемства шпіталяваныя.
Пацярпелыя змешчаны ў Пінскую цэнтральную бальніцу.
Паводле звестак на 15.00 у гэтай бальніцы знаходзілася 18 пацярпелых. З іх 14 чалавек — у рэанімацыйным аддзяленні з апёкамі. Іх стан застаецца цяжкім. Чацвёра з пераломамі рознай лакалізацыі знаходзяцца ў хірургічным і траўматалагічным аддзяленнях бальніцы. Іх стан ацэньваўся медыкамі як сярэдняй цяжкасці.
Пракуратура Брэсцкай вобласці па факце выбуху на заводзе
распачала справу па ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса
(парушэнне правіл
Як паведамлялася раней, інфармацыя пра выбух у цэху прадпрыемства паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пінскага гаррайаддзела па НЗ 25 кастрычніка ў 13.08. Пажар удалося ліквідаваць у 15.14. На тушэнні было задзейнічана больш за 10 пажарных разлікаў.
Усяго ў цэху, паводле папярэдніх звестак, было 29 чалавек.