Sports.ru: Ганчарэнка — кандыдат на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Лакаматыва»

30.10.2010 / 01:28

Разам з Юрыем Краснажанам кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Лакаматыва» з’яўляецца галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка.

Пра гэта сайту Sports.ru стала вядома з надзейнай крыніцы ў кіраўніцтве Расійскай Чыгункі. Канчатковае рашэнне кіраўніцтва «Лакаматыва» разлічвае прыняць да канца сезона па выніках кантактаў з абодвума спецыялістамі.

33-гадовы беларускі трэнер — самы малады трэнер за ўсю гісторыю групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў. Да 25 гадоў Віктар Ганчарэнка гуляў за БАТЭ, але завяршыў кар’еру з-за разрыву крыжападобнай звязкі.

Галоўным трэнерам БАТЭ з’яўляецца тры гады. За гэты час клуб двойчы выйграў чэмпіянат краіны і Ганчарэнка вядзе каманду да трэцяга тытулу, таксама ён паспяхова праявіў сябе ў групавых турнірах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.