Адзінаццаць кандыдатаў падалі ў выбаркамы больш 100 тысяч подпісаў

Цяпер цягам двух тыдняў будзе праходзіць праверка сапраўднасці сабраных подпісаў.

30.10.2010 / 10:38

У ЦВК кажуць, што адзінаццаць кандыдатаў у прэзідэнты прадставілі ў выбаркамы больш за сто тысяч подпісаў.

Гэта Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў, Яраслаў Раманчук, Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Правальскі, Віктар Цярэшчанка і Алесь Міхалевіч.

Ніводнага подпісу не здалі Іван Кулікоў, Юры Глушакоў і Сяргей Іваноў.

Цяпер цягам двух тыдняў будзе праходзіць праверка сапраўднасці сабраных подпісаў.

ЗП