Пераможцай конкурсу «Міс свету — 2010» стала дзяўчына з ЗША
Беларуска Людміла Якімовіч не трапіла ў першую дваццатку.
30.10.2010 / 19:28
Пераможцай конкурсу «Міс свету-2010», фінал якога адбыўся ў суботу ў Кітаі (Санья), стала прадстаўніца ЗША Александрыя Мілс.
Александрыя Мілс.
Другое месца заняла прадстаўніца Батсваны Эму Варэус, на трэцім месцы - дзяўчына з Венесуэлы Адрыана Васіні.
Беларусь на конкурсе прадстаўляла Людміла Якімовіч. Яна не змагла ўвайсці ў 20 фіналістаў.