У Горадні перакуліўся пасажырскі аўтобус

Як паведамляюць сьведкі падзеі, аўтобус перакуліўся на вуліцы Кляцкова ў гарадзенскім раёне Вішнявец. Паводле адной з вэрсій, кіроўца вырашыў аб’ехаць затор на дарозе па ўзбочыне, але ня справіўся з кіраваньнем на рыхлай паверхні, у выніку чаго аўтобус перакуліўся пад адхон.

27.10.2006 / 10:21

На шчасьце, ніхто не загінуў, але ёсьць траўмаваныя, у тым ліку з пашкоджаньнямі хрыбетніку.

Дактары не выключаюць, што колькасьць пацярпелых будзе расьці, бо ў шокавым стане адразу па аварыі людзі папросту не адчувалі болю.

Фота зь месца здарэньня на гарадзенскім форуме

Фота застаўкі — drentel, forum.grodno.net.