У кантрабандзе знайшлі жывых ракаў

08.11.2010 / 10:37

На пункце пропуску «Славечна» 4 лістапада гомельскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пасажырскім цягніку Адэса — Санкт-Пецярбург выявілі кантрабанду.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, у міжстолевай прасторы нерабочага тамбура аднаго з вагонаў былі схаваныя фурнітура для абутку, радыёдэталі, камплекты пасцельнай бялізны, абрусы, сурвэткі, каньяк і 10 кілаграмаў жывых ракаў.

Канфіскаваны супрацоўнікамі мытні груз ацэнены прыкладна ў шэсць мільёнаў рублёў.

Алена Германовіч, БелаПАН