Зваліўся з 2-га паверха клуба «Рэактар» і загінуў

Паведамляецца, што ён быў нападпітку.

08.11.2010 / 11:33

Фота interfax.by

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, пракуратура Савецкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці 36-гадовага жыхара сталіцы.

Прыкладна, а 3-й гадзіне ночы 7 лістапада мужчына выпаў з другога паверха сталічнага клуба «Рэактар», што на вуліцы Веры Харужай, і пазней памёр у лякарні хуткай медыцынскай дапамогі.