Міліцыя правярае вандалізм у Курапацкім лесе

Зламаныя 38 крыжоў. Крымінальная справа пакуль не пачатая.

08.11.2010 / 11:57

Міліцыя праводзіць праверку ў сувязі з тым, што невядомыя зламалі 38 крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.

Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскай вобласці паведамілі, што «на месца здарэння выязджала аператыўна-следчая група. Яна зрабіла агляд месца здарэння, дадзеныя запратакаліраваныя.

Зламаныя 38 крыжоў. Крымінальная справа пакуль не пачатая. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі ёсць 10 дзён на правядзенне праверкі», — паведамілі ва ўпраўленьні ўнутраных спраў.

Гэта не першы выпадак вандалізму ў Курапатах.