У Мінску ўсталявалі скульптуру студэнта

17.11.2010 / 20:33

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) усталявалі скульптуру студэнта. «У гэтай працы знайшла увасабленне зборная выява сучаснага студэнта, эрудыраванага і дапытлівага. У яго руцэ наўтбук, а за спінай — заплечнік. Аўтар працы — мінскі скульптар Зміцер Аганаў, — распавялі ў рэктараце БДУІР. — Сродкі сабраў студэнцкі актыў факультэта кампутарных сістэм і сетак».

«Минск-Новости»