У Мінску адкрылася мастацкая выстава «Арт-крок»
24.11.2010 / 11:04
Адкрыццё адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Яе арганізатарамі выступілі НББ і Міжнародная гільдыя жывапісцаў. Выстава праводзіцца ў межах праекта Міністэрства культуры «Зямля пад белымі крыламі», які пачаўся 3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі і завершыцца 15 снежня. Мэта праекта, прысвечанага
У трох галерэях НББ — «Лабірынт», «Атрыум» і «Ракурс» — экспануецца каля 150 твораў жывапісу, графікі і фотамастацтва амаль 50 беларускіх мастакоў.
Як адзначыў куратар выставы, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб, сябры творчага аб’яднання з’яўляюцца вядомымі і паспяховымі мастакамі, якія штогод прадстаўляюць на суд гледачоў свае новыя працы.
Паводле слоў намесніка дырэктара НББ па навуцы і сувязям з грамадскасцю Людмілы Кірухінай, выстава
25 лістапада ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя папулярнай аповесці Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» на чатырох мовах.
Выстава працуе да 15 студзеня.