Лукашэнка ўзяўся за бензапілы
26.11.2010 / 16:41
У Беларусі ў наступным годзе павінна быць створана вытворчасць бензапіл. Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў сёння, наведваючы СЭЗ «Мінск».
«З улікам таго, што ў Беларусі праводзяцца вялікія аб’ёмы лесанарыхтовак, неабходна падумаць аб вытворчасці бензапіл у краіне», — сказаў ён. Цяпер на беларускім рынку прысутнічаюць толькі імпартныя бензапілы, у прыватнасці, японскай, шведскай, германскай вытворчасці.
«І такіх тавараў, якія мы ў вялікіх аб’ёмах купляем за мяжой, нямала», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, у Беларусі неабходна ствараць больш імпартазамяшчальных вытворчасцей.