«Барселона» разграміла «Рэал» з лікам 5:0 + відэа

У матчы былі паказаныя 12 жоўтых і адна чырвоная карткі.

30.11.2010 / 12:11

Матч прайшоў у панядзелак у сталіцы Каталоніі.

Хаві адкрывае лік, Ікер Касільяс пратэстуе, фота Reuters

Балючая параза Маўрынью, Reuters

«Барселона» ўжо забіла на 10-й хвіліне — вызначыўся Хаві, на 18-й Педра Радрыгес лік падвоіў. На перапынак каманды пайшлі з лікам 2:0, а ў другім тайме жортская экзэкуцыя сталічнага клуба працягнулася.

Двойчы вызначыўся Давід Вілья, а тлустую кропку паставіў Жэфрэн Суарэс — 5:0. Да гэтага ў «Рэала» было шэсць прапушчаных мячоў у 12 гульнях і першае месца ў табліцы.

У гульні было паказана 12 жоўтых картак — 5 гульцам «Барсы» (галкіперу Вальдэсу, Вілью, Ліянэлю Месі, Карлесу Пуёлю, Хаві) і сем — гульцам «Рэала» (Крышціяну Раналду, Пепе, Ікеру Касіяльсу, Хабі Алонсу, Рыкарду Карвалью, Серхіё Рамасу, Самі Хедзіра). На 90-й хвіліне Серхіё Рамас атрымаў другую жоўтую картку і быў выгнаны з поля.

«Барселона» выйшла на першае ў табліцы.

Пасля 13 тураў: Барселона - 34, Рэал - 32, Вільярэал - 27, Эспаньол - 25...

Гульня праходзіла на фоне нядзельнай перамогі нацыяналістычнай партыі Каталоніі на выбарах. Таксама аўтобус ультрас «Барсы» закідалі каменнем, разбіўшы ў ім шыбы.

***

Галоўны трэнер «Рэала» Жазэ Маўрынью пацярпеў самую буйную паразу ў трэнерскай кар’еры.

Раней клубы, якія ўзначальваў партугальскі трэнер, 4 разы прайгравалі з лікам 0:3. Па разу пад кіраўніцтвам Маўрынью з такім вынікам саступілі «Бенфіка», «Порту», «Чэлсі» і «Інтэр».

Да цяперашняй сустрэчы каманды Маўрынью на «Камп Ноу» двойчы гулялі ўнічыю і тройчы саступалі.

Экспрэсіўнае украінскае відэа, дзе каментатары паняцця не маюць, хто з'яўляецца прэзідэнтам Венесуэлы

Алег Гардзіенка