У Беларусі прыбывае кардынал Зянон Грахалеўскі

06.12.2010 / 11:47

З 6 па 8 снежня Гродна наведае кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.

7 снежня ў зале Яна Паўла II Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (вул. Парыжскай Камуны) іерарх выступіць з паведамленнем «Навіна Хрыстовага святарства» і правядзе прэс-канферэнцыю.

6 снежня (панядзелак)

19.00 — св. Імша з нагоды 305-годдзя кансэкрацыі гродзенскай катэдры;

7 снежня (аўторак)

15.00 — выступленне кардынала ў Вышэйшай духоўнай семінарыі, сустрэча са студэнтамі, выкладчыкамі, рэктарамі Вышэйшых духоўных семінарый і дырэктарамі каталіцкіх устаноў Беларусі, а таксама з рэктарамі і выкладчыкамі дзяржаўных навучальных устаноў Гродна;

прэс-канферэнцыя;

19.00 — св. Імша для студэнтаў і старэйшай моладзі ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі);

8 снежня (серада)

12.00 — св. Імша і дыяканскае пасвячэнне ў гродзенскай катэдры.

У плане могуць адбыцца змены. Падрабязная інфармацыя, а таксама папярэдняя заяўка да прыняцця ўдзелу ў прэс-канферэнцыі і іншых мерапрыемствах з удзелам кардынала Грахалеўскага ў Гродна па тэлефоне: