Белсат: жорсткая размова з кандыдатамі

Відэа

Палітыкам прапанавалі падужацца з журналістамі ў фармаце «два на аднаго».

10.12.2010 / 17:53

Павал Мажэйка ды Зміцер Гурневіч задаюць нязручныя пытанні кандыдатам у прэзідэнты ў новай праграме на тэлеканале Белсат «Два на аднаго».

Бадай, аўтары праграмы задумалі зрабіць аналаг брытанскай праграмы HARDtalk на тэлеканале BBC, у якой вядоўца задае няёмкія ды вострыя пытанні сваім (як правіла высокапастаўленым ды вядомым) суразмоўцам.

Наколькі ўдалыя пытанні падрыхтавалі журналісты Белсату? І ці ўдала атрымалася ў палітыкаў адбіць іх атакі? Глядзіце ўрыўкі з першых выпускаў перадачы, выказвайцеся ў каментарах!

Размова з Алесем Міхалевічам:

Размова з Віталём Рымашэўскім:

Поўны варыянт перадачы глядзіце па гэтай спасылцы. Там будуць з’яўляцца і новыя перадачы па меры выхаду ў эфір.

АБ, паводле інфармацыі тэлеканала Белсат