Кебіч не верыць у Плошчу

11.12.2010 / 16:56

Масавых пратэстаў (так званай Плошчы) у тым выглядзе, як пра гэта марыць апазіцыя, у Беларусі не будзе. Такое меркаванне ў інтэрв’ю беларускім СМІ выказаў экс-прэм’ер Беларусі Вячаслаў Кебіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сапраўдная «Плошча» ў беларускай гісторыі была толькі аднойчы: у пачатку 90-х, калі «адпусцілі» кошты, на вуліцы Менска выйшлі не менш за 100 тыс. чалавек. Цяпер для такіх масавых акцый пратэсту няма сацыяльна-эканамічных перадумоў, мяркуе першы кіраўнік ўрада суверэннай Беларусі.