Някляеў першым сабраў поўную залу ў Брэсце

13.12.2010 / 00:48

10 снежня кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў сустрэўся з выбаршчыкамі ў Брэсце.
Да прыезду палітыка прадстаўнікі яго ініцыятыўнай групы правялі двухгадзінны агітацыйны пікет каля ўваходу ў брэсцкі Палац культуры прафсаюзаў, дзе праходзіла сустрэча. Някляеў стаў першым з кандыдатаў, які сабраў поўную залу ў брэсцкім ДК, паслухаць кандыдата ў прэзідэнты прыйшлі больш за 600 чалавек. Пытанні, зададзеныя брэстаўчанамі падчас двухгадзіннай сустрэчы, тычыліся праблем у палітычнай і сацыяльнай сферы і шляхоў іх вырашэння.

У канцы сустрэчы на сцэну выйшлі Дзед Мароз і Снягурка, якія павіншавалі Някляева з надыходам Новага года, пажадалі поспеху на выбарах і падарылі выбаршчыкам паветраныя шары.