Міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы

13.12.2010 / 11:06

У сувязі з правядзеннем выбараў прэзідэнта з 13 снежня міліцыя і ўнутраныя войскі пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Як паведамлялася раней, органы ўнутраных спраў маюць намер надаваць асаблівую ўвагу эфектыўнаму і своечасоваму рэагаванню на аператыўную абстаноўку, а таксама аказанню садзейнічання выбарчым камісіям у іх працы. На розных узроўнях упраўлення ствараюцца кругласутачныя сітуацыйна-аператыўныя штабы, узмацняюцца следча-аператыўныя групы.

Начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама, УУС абласцей і на транспарце даручана забяспечыць ахову правапарадку пры правядзенні кандыдатамі ў прэзідэнты сустрэч з выбаршчыкамі. З часу атрымання бюлетэняў камісіямі па выбарах будзе арганізавана іх кругласутачная ахова, а пасля падліку галасоў — бяспечная перавозка. Дастаўка бюлетэняў на ўчасткі плануецца 13 снежня, за дзень да пачатку датэрміновага галасавання.

Міліцыяй ужо абследаваны ўсе месцы размяшчэння ўчасткаў для галасавання на прадмет іх гатоўнасці да забеспячэння грамадскай бяспекі і захаванасці дакументацыі.

Узмацненне будзе дзейнічаць па 21 снежня.