У Мінск прыедзе гурт Accept
Канцэрт вядомага нямецкага
16.12.2010 / 16:44
Канцэрт вядомага нямецкагахэві-метал гурта Accept плануецца 7 сакавіка 2011 года ў мінскім Палацы спорту.
Як паведамілі арганізатары канцэрта, музыканты прадставяць беларускай публіцы новы альбом Blood Of the Nations». Кошт білетаў на канцэрт складзе ад 85 да 215 тыс. рублёў.
Арганізатары адзначаюць, што Blood Of the Nations — гэта першы альбом Accept за мінулае дзесяцігоддзе, для запісу якога быў запрошаны вакаліст Марк Тарніла.
Нагадаем, гурт Accept, створаны ў 1971 годзе, неаднаразова распадаўся і аднаўляўся. У цяперашнім складзе гурту, акрамя вакаліста, гітарыст Вольф Хофман, басіст Петэр Балтэс, гітарыст Герман Франк і ўдарнік Штэфан Шварцман.
Турнэ Accept пад лозунгам «Мы гатовы да трыумфальнага вяртання!» стартавала сёлета. У маі новы альбом быў прэзентаваны ў Маскве і
Разам з тым правядзенне канцэрта ў Мінску яшчэ не пацверджана на афіцыйным сайце гурту. Вядома толькі, што 16–19 лютага гурт дасць канцэрты ў Скандынавіі.
Accept выступаў у Беларусі толькі адзін раз — у сакавіку 2005 года.