Кастусёў з Някляевым, Рымашэўскім, Раманчуком асабіста запросяць генпракурора на Плошчу

Будуць патрабаваць вызваліць арыштаваных і спыніць затрыманні.

19.12.2010 / 13:45

Кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў іншым дэмакратычным кандыдатам, а 16 гадзіне пайсці ў Генеральную пракуратуру.
Галоўнае патрабаванне — вызваліць Змітра Дашкевіча, Міхаіла Пашкевіча, Алеся Пушкіна і іншых. А таксама спыніць прэвентыўныя затрыманні па краіне.
Таксама будзе зробленая прапанова генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу самому прыйсці на Плошчу, каб ён мог даць ацэнку дзеянням праваахоўных органаў і дэманстрантаў.

Да ініцыятывы Кастусёва ўжо далучыліся Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук.

ЗП