Маці маладафронтаўцаў прарываюцца ў КДБ

19.12.2010 / 13:55

Маці актывістаў «Маладога Фронту» сабраліся каля помніку Фэліксу Дзяржынскаму насупраць будынка КДБ. Яны вырашылі наведаць дзяжурнага КДБ і дамагчыся адказу на пытаньне, дзе знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч.

Дзяжурны КДБ Краянаў паведаміў жанчынам, што супрацоўнікі КДБ не затрымлівалі Зьмітра Дашкевіча і параіў зьвярнуцца да міліцыянтаў.

Нагадаем, лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы ўчора ўвечары, як толькі выйшаў з дому.

Міліцыянты не даюць ніякай інфармацыі ні бацькам, ні паплечнікам Зьмітра.