Затрыманы Міхась Пашкевіч

19.12.2010 / 14:04

Сёння зранку быў затрыманы актывіст кампаніі «Гавары праўду!» і сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Міхась Пашкевіч.

У штабе Някляева паведамляюць, што М.Пашкевіч перастаў адказваць на тэлефон каля 8-ай гадзіны раніцы.

Ён выклікаў таксоўку і выйшаў у пад’езд з кватэры, калі яна пад’ехала. Аднак да таксоўкі не дайшоў — невядомыя на вачах у таксіста вывелі Пашкевіча з пад’езду, пасадзілі ў свой аўтамабіль і звезлі ў невядомым накірунку.

Скантактавацца з Міхасём Пашкевічам зараз немагчыма.

АП