Будзе за 90%?

Паводле ЦВК, на 14 гадзін з улікам папярэдняга галасавання прагаласавалі 65,2% выбаршчыкаў.

19.12.2010 / 16:04

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, па стане на 14 гадзіну 19 снежня ў выбарах прэзідэнта Беларусі з улікам папярэдняга галасавання прыняло ўдзел 65,2% выбаршчыкаў з 7 млн 90 296 уключаных у спісы.

Гэтыя звесткі размешчаны на сайце Цэнтральнай камісіі.

Усяго прагаласавала 4 млн 625 тыс 656 выбаршчыкаў.

У Брэсцкай вобласці прагаласавала 64,8% выбаршчыкаў, Віцебскай — 71,8%, Гомельскай — 70,2%, Гродзенскай — 62,7%, Мінскай — 68,7%, Магілёўскай — 68,8%, у Мінску — 53, 4%.

На замежных выбарчых участках прагаласавала 55,3% выбаршчыкаў.