Сайт НН пры патрэбе будзе пераводзіцца ў тэкставы рэжым

Вы зможаце праглядаць відэа і фоты ўсярэдзіне артыкулаў.

19.12.2010 / 17:10

У выніку блакаванння многіх незалежных сайтаў рэзка павялічылася нагрузка на сайт НН. Калі нагрузка дасягне ўзроўню, які будзе пагражаць сайту, nn.by будзе пераведзены ў рэжым тэкставай версіі.

НН будзе працаваць цэлы вечар у поўным маштабе.

У тэкставай версіі Вы таксама зможаце праглядаць відэа і фоты.

У выпадку блакавання НН выходзьце на сайт праз ананімайзеры.

Рэд.