Затрыманыя Павал Юхневіч і Алег Ладуцька
Ладуцьку вязуць у Салігорск для допыту ў якасці сведкі па крымінальнай справе па факце падпалу Салігорскага РАУС.
19.12.2010 / 19:53
Пра гэта паведамілі ў штабе Уладзіміра Някляева. Павел Юхневіч паведаміў пра затрыманне, напісаўшы смс. Прыблізна ў 17.30 на станцыі метро «Кунцаўшчына» быў затрыманы Алег Ладуцька, каардынатар выбарчага штабу Някляева. У яго праверылі асабістыя рэчы і адвялі ў апорны пункт міліцыі. Цяпер яго вязуць у Салігорск для допыту ў якасці сведкі па крымінальнай справе па факце падпалу Салігорскага РАУС.