Экзіт-пол АНТ: за Лукашэнку 72%

Другое-трэцяе месцы падзялілі Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў, у якіх па 6,1%.

19.12.2010 / 21:17

У эфіры АНТ кіраўнік кампаніі TNS-Украіна Мікалай Чурилов агучыў звесткі экзіт-пола, праведзенага па замове гэтага тэлеканала.

Паводле гэтых звестак, Аляксандр Лукашэнка набраў 72,2%. Другое-трэцяе месцы падзялілі Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў, у якіх па 6,1%.

На чацвёртым - Яраслаў Раманчук (3%). Астатнія кандыдаты набралі каля 1,5-2%. Супраць усіх прагаласавала 5,8% выбаршчыкаў.

NN.BY