Міністр замежных спраў Літвы: Правакацыя каля Дома ўрада была зрэжысіраваная

Лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» спачатку паставіла інфармацыю пра гэтую рэзкую заяву Ажубаліса, але пасля яна знікла з інфармацыйнай стужкі.

20.12.2010 / 20:56

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што Літва ўхваляе ацэнку міжнародных назіральнікаў, якія сказалі, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі недэмакратычнымі.

Ён заявіў, што з наяўнай інфармацыі вынікае: правакацыя каля Дома ўрада была «зрэжысіравана», каб атрымаць падставу для разгону і звінаваціў улады ў рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў.

Цікава, што лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» спачатку паставіла інфармацыю пра гэтую рэзкую заяву Ажубаліса, але пасля яна знікла з інфармацыйнай стужкі.

Мікола Бугай