Красуцкая Варвара знайшлася ў шпіталі

22.12.2010 / 19:25

Яна паступіла ў 10 клінічную гарадскую бальніцу Мінска 20 снежня з чэрапа-мазгавой траўмай. Знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні. Па словах медсястры, стан яе задавальняючы. Доктар адмовіўся даваць нейкія каментары па тэлефоне, але запрасіў прыйсці ў бальніцу.

Пасля выпіскі над ёй адбудзецца суд.

10 клінічная гарадская бальніца знаходзіцца на вул. Убарэвіча, 73 (р-н Чыжоўка).

КМ