Грамадзянская акцыя: Раскажы праўду суседу

У інтэрнэце з'явіўся заклік да пашырэння праўдзівых звестак аб падзеях 19 снежня.

23.12.2010 / 15:15

Падзеі вечара 19 снежня ў Мінску атрымалі шырокі розгалас у байнэце.
Абурэнне карыстальнікаў інтэрнэту выклікаў не толькі брутальны разгон мірнай дэманстрацыі, але і асвятленне гэтай падзеі ў афіцыйных СМІ.

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Facebook заклікалі хоць неяк паўплываць на сітуацыю. На адмысловай старонцы якая атрымала назву «Улеткі да дзвярэй суседзяў», размешчаны тэкст аб асноўных падзеях вечара 19 студзеня на плошчы Незалежнасці. Тэкст падмацаваны словамі сведкаў і фотаздымкамі.

Арганізатары акцыі заклікаюць раздрукоўваць яго і ўкідваць у паштовыя скрынкі суседзяў.

АП