У ізалятарах у Жодзіне і на Скарыны на выходных не прымаюць перадачы

23.12.2010 / 17:45

У выходныя і святочныя дні перадачы там не прымаюцца.

У іншыя дні пакінуць рэчы для затрыманых у Жодзіне можна з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00.

У мінскім ізалятары на вул. Скарыны, 20 сёння пачалі прымаць садавіну і салодкае.

Але правілы пастаянна мяняюцца. Так, за адзін дзень у ізалятары на Акрэсціна дазволілі і забаранілі перадаваць карткі для тэлефонаў-аўтаматаў.

КМ