Замяталіну не падоўжаны кантракт на «Беларусьфільме»

23.12.2010 / 21:27

Крыху нечаканай ахвярай беларускай сістэмы наймання стаў дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Замяталін. Міністэрства культуры проста не падоўжыла з ім кантракт.

Калектыў кінастудыі спрабаваў заступіцца за Ўладзіміра Пятровіча. Як распавялі «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» супрацоўнікі «Беларусьфільма», яны сабралі подпісы ў падтрымку папярэдняга дырэктара і маюць намер звярнуцца з адпаведным хадайніцтвам у Міністэрства культуры.

Замяталін кіраваў нацыянальнай кінастудыяй апошнія 4 гады. Да гэтага займаў розныя адказныя пасады, у тым ліку першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Узнагароджаны часцю медалямі «За бездакорную службу».