Уначы ўварваліся на былы офіс Белсата

дапоўнена

Яны разрэзалі дзверы памяшкання адмысловай пілой. Журналісты разам з тэхнікай і абсталяваннем выехалі некалькі дзён таму.

26.12.2010 / 11:26

Сёньня ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзьверы памяшканьня адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.

На той момант у памяшканьні нікога не было. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук,

журналісты разам з тэхнікай і абсталяваньнем выехалі некалькі дзён таму.

«У пакінутым некалькі дзён таму менскім офісе Белсату са ўсяго абсталяваньня засталася толькі дагістарычная саракагадовая пячатная машынка. У яе ўстаўлены аркуш паперы — а на ім напісана ад рукі: Specially for you. А да машынкі дачэпленая памаранчавая стужка з надпісам — Белсат TV», — паведамляе Міхась Янчук у Facebook.

Пакуль цяжка сказаць, ці налётчыкаў цікавіў Белсат, ці сама кватэра -- якая належыць Алесю Міхалевічу.