Лявон Вольскі. Браты і сёстры

Рок-музыка Лявон Вольскі заклікаў павіншаваць арыштаваных з Калядамі і Новым годам.

26.12.2010 / 14:13

Рок-музыка Лявон Вольскі звярнуўся з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.
Напісаць ліст, даслаць паштоўку з навагоднім і калядным віншаваннем у «Амерыканку» можна па адрасе: 220050, Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8. Трэба таксама пазначыць імя адрасата.
Пошта для вязняў вымаецца раз на тыдзень — у аўторкі.