Віталь Рымашэўскі застаецца за кратамі

28.12.2010 / 23:19

Былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі застаецца пад вартай. Такі галоўны вынік разгляду скаргі адваката Віталя Рымашэўскага адносна на змены яму меры стрымання на падпіску аб нявыездзе, якое адбылося 28 снежня.

Паводле фармальных падставаў, нібыта "з прычыны важнасці крымінальнай справы і існавання пагрозы, што Рымашэўскі можа ўцячы", мера стрымання - утрыманне пад вартай - засталася без зменаў.