На праваслаўнае Раство ў Мінску змяняецца рух транспарту

05.01.2011 / 15:10

У святочныя дні змяняецца рэжым працы гарадскога пасажырскага транспарту ў Мінску, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

На гарадскіх аўтобусных маршрутах праца 7, 9 студзеня будзе арганізавана па графіку нядзелі, 8 студзеня — па графіку суботы;

на тралейбусных і трамвайных маршрутах: 9 студзеня — па графіку нядзелі, 7, 8 студзеня — па графіку суботы.

Праца прыгарадных аўтобусных маршрутаў арганізуецца:

6 студзеня — па графіку пятніцы; 7, 8 студзеня — па графіку суботы; 9 студзеня — па графіку нядзелі.