Сабачыя гісторыі

Адзін Сабака вырашыў правесьці перапіс Гражданоў у гражданскім вобшчастве. Справа была даручана Граждану, які пайшоў у гражданскае вобшчаства і праз паўгоду вярнуўся героем Савецкага Саюзу.

21.11.2006 / 17:07

Адзін Сабака вырашыў правесьці перапіс Гражданоў у гражданскім вобшчастве. Справа была даручана Граждану, які пайшоў у гражданскае вобшчаства і праз паўгоду вярнуўся героем Савецкага Саюзу.

* * *

Адзін Сабака сказаў, што «Сабачыя гісторыі» – гэта сьмешныя рэчы. Граждан, пачуўшы гэта, пайшоў у суседні пад’езд і выгнюсіў фэкаліямі паштовую скрынку Гражданкі, якая бачыла бервяно, якое ўкралі ў Леніна.

* * *

Адзін Сабака ня мог жыць без Інтэрнэту. Граждан жыў бяз жонкі, і яму па начох мроіліся дзікія абізьяны, якія захапілі ўладу на сьвінафэрме «Красная сьвінаматка».

* * *

Адзін Сабака пераапрануўся ў паэта і прыйшоў у рэдакцыю да Граждана. Граждан, убачыўшы новага аўтара, запытаўся: «А вы, таварышч, сёньня з раніцы пілі дыхляфос ці з азьвярэлым жыватом ходзіце?»

* * *

Адзін Сабака трапіў за краты. Граждан, даведаўшыся пра гэта, узрадаваўся: «Цяпер і ў мяне на вуліцы запаляць ліхтары, засыплюць канавы, а мне дадуць грамату за добрыя паводзіны...»

* * *

У аднаго Сабакі сын займаўся бізнэсам. Граждану таксама хацелася разбагацець, і ён паслаў тэлеграму Абрамовічу на Чукотку: «Я ўжо вырас і хачу пітацца чалавечаскімі яйцамі, а мне ўсё даюць бананы...»

* * *

Адзін Сабака на дабрачынным фуршэце з нагоды 100-годзьдзя «Нашай Нівы» выступіў перад прысутнымі зь юбілейнай прамовай. А Граждан выпіў пляшку віна, зьеў кіляграм каўбасы і ўкраў скураную шапку, спадзеючыся, што яна Фядутава.

S+G=W