Другая гадавіна Памаранчавай рэвалюцыі

Ва Ўкраіне сёньня сьвяткуюць другую гадавіну Памаранчавай рэвалюцыі. Прычым сьвяткавацьмуць ня толькі прыхільнікі Віктара Юшчанкі, але і яго тагачасныя супернікі.

22.11.2006 / 13:32

Ва Ўкраіне сёньня сьвяткуюць другую гадавіну Памаранчавай рэвалюцыі. Прычым сьвяткавацьмуць ня толькі прыхільнікі Віктара Юшчанкі, але і яго тагачасныя супернікі. Віктар Юшчанка запрасіў на ўрачыстую сустрэчу ўсіх, хто браў удзел у падзеях 2-гадовай даўніны, у тым ліку й цяперашняга прэм’ера Ўкраіны Віктара Януковіча, свайго колішняга канкурэнта.

Другую гадавіну Памаранчавай рэвалюцыі хацела сьвяткаваць і Партыя Рэгіёнаў, якой кіруе Віктар Януковіч. Яна зьбіралася правесьці дэманстрацыю ў цэнтры Кіева. Аднак пасьля адмовілася ад сваёй задумы.