Канцэрт старадаўняй беларускай музыкі

23 лiстапада а 19.00 у Малой залі Фiлярмонii iмя Р.Шырмы зьбяруцца аматары беларускай старадауняй музыкi. Выконваць яе будуць ансамбль салiстаў «Класiк Авангард» i Камэрны хор Рэспублiкi Беларусі.

23.11.2006 / 12:08

23 лiстапада а 19.00 у Малой залі Фiлярмонii iмя Р.Шырмы зьбяруцца аматары беларускай старадауняй музыкi, усе, хто любiць творчасьць заслужанага артыста Рэспублiкi Беларусі Вiктара Іванавiча Скарабагатава, якому споўнiлася сёлета 55 гадоў.

Вечар будзе прысьвечаны таксама 15-годзьдзю праслаўленага творчага калектыву – Беларускай Капэле. У канцэрце прагучаць старадаунiя беларускiя канты, творы Цыпрыяна Базылiка, Вацлава з Шамотул, творы са зборнiка «Куранты» ў апрацоўцы таленавiтага кампазытара Вiктара Капыцько, якому сёлета споўнiлася 50 гадоў.

Выканаюць старадаўнюю музыку ансамбль салiстаў «Класiк Авангард» i Камэрны хор Рэспублiкi Беларусі. Салiруюць Уладзiмiр Громаў, Янаш Нелепра, Галiна Астаньковiч, Косьця Юшкевiч i iншыя.

Фота Польскі інстытут у Менску.