Нацбанк Беларусі прымушае банкі прадаваць валюту
26.01.2011 / 11:25
Нацыянальны банк Беларусі (НББ) з 26 студзеня 2011 павысіў працэнтную стаўку па двухбаковых пагадненнях СВОП (па нацыянальнай валюце) на 2 працэнтныя пункты —з 13% гадавых да 15%. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт па манетарнай палітыцы НБ РБ (пратакол № 5 ад
Гэта ўжо другое павышэнне стаўкі з пачатку года — з 18 студзеня яна была павышаная таксама на 2 працэнтныя пункты — да 13% з 11% гадавых, якія дзейнічалі з 25 лістапада 2010 года.
Працэнтныя стаўкі па іншых аперацыях рэгулявання бягучай ліквіднасці банкаў не змяняюцца, адзначаецца ў паведамленні.
Варта таксама адзначыць, што падвышэнне кошту рэсурсаў Нацбанка неадкладна адбілася на росце ставак па аднадзённых міжбанкаўскім крэдытах: з 10% у пачатку студзеня стаўкі выраслі пасля першага рашэння НБ РБ да 13,62%, а 24 студзеня павысіліся да 15,69%.
Сваёй палітыкай па павышэнні кошту беларускай ліквіднасці Нацбанк пераследуе адну мэту — не звяртаючыся да наўпростых адміністрацыйных мераў і тэлефоннага права прымушае банкі прадаваць валютную ліквіднасць як суб’ектам гаспадарання, так і насельніцтву.Як ужо паведамлялася, да нядаўняга часу купля ільвінай долі валюты на ўнутраным беларускім рынку ажыццяўлялася праз БВФБ, дзе асноўным прадаўцом валюты выступаў Нацбанк, доблесна выконваючы пастаўленую перад сабой задачу — забеспячэнне стабільнасці курсу беларускага рубля.
Згаданую задачу пакуль ніхто не адмяняў, аднак сродкаў (золатавалютных рэзерваў) на яе выкананне у Нацбанка ўжо практычна не засталося. Відавочны выхад у гэтай сітуацыі — перадача ролі асноўнага прадаўца валюты банкаўскаму сектару.
Акрамя складанасцяў з купляй валюты для патрэб суб’ектаў гаспадарання (для насельніцтва па зразумелых прычынах валюта