Расія Беларусі за вайсковыя базы не плаціць
26.01.2011 / 17:45
Пра гэта сёння заявіў першы намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Дзянісаў, адказваючы на пытанні дэпутатаў Дзярждумы.
Як паведамляе REGNUM, Дзянісаў прадстаўляў у Дзярждуме вынесенае на ратыфікацыю
Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі размешчаны шэраг ваенных аб’ектаў, што засталіся ад вайсковай інфраструктуры ўзброеных сіл СССР, збольшага звязаных з супрацьпаветранай абаронай, радыёлакацыяй, дальняй сувяззю.
«Сапраўды, нейкіх дадатковых сум, звышнеабходных для утрымання, аплаты функцыянавання гэтых аб’ектаў, мы не нясем, гэта элемент нашых саюзніцкіх адносінаў у галіне сумеснай абароны», — заявіў дыпламат.