Адвакатаў Някляева запрасілі ў турму КДБ
28.01.2011 / 12:59
Адвакатаўэкс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Уладзімера Някляева ўпершыню з 29 сьнежня 2010 года запрасілі для правядзеньня сьледчых дзеяньняў.
«Сьледчы выклікаў нас для правядзеньня пэўных сьледчых дзеяньняў. Мы з другім адвакатам ўжо знаходзімся ў бюро пропускаў КДБ», паведаміла агенцтву
Пры гэтым яна адзначыла, што «калі ў СІЗА КДБ ёсьць праблемы з кабінэтамі для сустрэч адвакатаў з іх кліентамі ў будныя дні, мы гатовы сустракацца ў суботу ці ў нядзелю».
Т.Сідарэнка таксама паведаміла, што накіравала «чарговую скаргу ў Генпракуратуру Беларусі» ў сувязі з тым, што на працягу доўгага часу ня мела сустрэч са сваім падабаронным.
Уладзімер Някляеў знаходзіцца пад арыштам у СІЗА КДБ і зьяўляецца абвінавачваным па справе аб масавых беспарадках у Менску, яго абараняюць 2 адвакаты.