Паўторны ператрус у Дземідзенкі

28.01.2011 / 13:29

Трое супрацоўнікаў КДБ на чале са Свістуном Дзьмітрыем правялі ператрус на кватэры, што здымае Мікола Дземідзенка, на падставе крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі.

Па словах Міколы Дземідзенкі, у яго сканфіскавалі старую расцяжку «Галадоўка», некалькі старых улётак і дакументаў.

«Нейкі час са мною кватэру здымаў Уладзь Яроменак — падазраваны па справе пра масавыя беспарадкі — відаць, гэта й ёсць прычынай ператрусу», — кажа Мікола Демідзенка.

Гэта ўжо другі ператрус на кватэры маладафронтаўца, першы прайшоў у час адбыцця Дземідзенкам 15-суткавага пакарання пасля выбараў.