Сяргей Карніленка перайшоў у англійскі «Блэкпул»

Карніленка аддадзены «Блэкпулу» ў арэнду да лета 2011 года.

01.02.2011 / 01:40

Афіцыйны сайт пецярбургскага «Зеніта» паведаміў, што

форвард зборнай Беларусі Сяргей Карніленка перайшоў у англійскі «Блэкпул».

У 2010 годзе Сяргей гуляў за расійскія «Томь» і «Рубін», забіў за сезон 14 мячоў і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату нашай усходняй суседкі.

Карніленка аддадзены «Блэкпулу» ў арэнду да лета 2011 года.

***

«Блэкпул» займае 12-ы радок у прэм’ер-лізе.

Нагадаем, што за «Бірмінгем Сіці» гуляе Аляксандр Глеб. Цяпер беларусаў у прэм'ер-лізе двое.

АГ