Поп-зорку пасадзілі за выраб порна
01.02.2011 / 11:02
Зорку інданезійскайпоп-музыкі ў панядзелак прысудзілі да турэмнага зняволення за выраб порнафільмаў, якія выклікалі грамадскі пратэст і шматлікія дыскусіі аб маралі, калі стужкі пратачыліся ў інтэрнэт у мінулым годзе.
Хаця Ірхам сцвярджаў, што не выкладаў відэа, якое было скрадзенае з ягонага кампутара, суд Бандунга, сталіцы Заходняй Явы, прызнаў аргументы абвінавачання грунтоўнымі і заявіў, што спявак не прыняў дастатковых мераў, каб перадухіліць крадзеж і спыніць распаўсюджанне ролікаў, якія парушаюць строгі закон аб барацьбе з парнаграфіяй, што ўступіў у краіне ў сілу тры гады таму.
У 2010 годзе сеў у турму галоўны рэдактар часопіса Playboy Indonesia, асуджаны на два гады турмы за публікацыю здымкаў напаўаголеных жанчын.