МВФ адмовіўся аднавіць Пакістану крэдыт у $11,3 млрд
01.02.2011 / 10:40
Міжнародны валютны фонд адмовіўся аднавіць Пакістану крэдыт у памеры 11,3 млрд даляраў, якія ўлады краіны прасілі ў якасці пакета эканамічнай дапамогі.
Кіраўніцтва МВФ адказала адмовай на просьбу афіцыйнага Ісламабада, бо, на думку чыноўнікаў фонду, улады краіны не здолелі выканаць раней дадзеныя абавязанні па рэфармаванні энергетычнай галіны, а таксама сферы падаткаабкладання.
«Кіраўніцтва МВФ адмовілася накіраваць афіцыйную дэлегацыю сваіх экспертаў для вядзення перамоваў пра ўмовы выдзялення крэдытнага траншу Пакістану», — пракаментавалі сёння журналістам сітуацыю ў Міністэрстве фінансаў Пакістана.