Мясніковіч паспеў перагаварыць з прадстаўніком ЕБРР да ўвядзення санкцый

01.02.2011 / 10:44

За лічаныя гадзіны да ўвядзення санкцый Еўрасаюза і ЗША супраць Беларусі прэм’ер РБ Міхаіл Мясніковіч гаварыў пра актыўнае і канструктыўнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.

«Мы настроеныя на вельмі актыўнае і канструктыўнае супрацоўніцтва з ЕБРР на ўзаемавыгаднай аснове», — сказаў прэм’ер на сустрэчы з дырэктарам тэрытарыяльнага аддзела па Беларусі ЕБРР Полем Фарэсцье.

Як паведамлялася,

санкцыі ЕС і ЗША прадугледжваюць забарону для МВФ і ЕБРР на супрацоўніцтва з Беларуссю.