Расіец на «Аўдзі» стаў прычынай аварыі на праспекце

01.02.2011 / 11:47

29 студзеня ў 19:50 на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Гарадскі вал адбылося сутыкненне аўтамабіляў БМВ-523 і «Аўдзі А-8».
Кіроўца Аўдзі (грамадзянін Расіі) рабіў паварот налева з праспекта на вул. Гарадскі вал. Са словаў кіроўцы «Аўдзі», ён не заўважыў, што для павароту налева на светлафоры прадугледжаная дадатковая секцыя. Падчас павароту налева адбылося сутыкненне са сустрэчным аўтамабілем БМВ.

У выніку ДТЗ атрымала траўмы пасажырка «Аўдзі», якая знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні.

КАМ паводле ГУУС