МЗС Беларусі асудзіла і ЗША
01.02.2011 / 12:01
Беларускае зьнешнепалітычнае ведамства выступіла з заявай у сувязі з увядзеньнем ЗША санкцыяў адносна афіцыйнага Менска.
«Беларускі бок лічыць рашэньне ўрада ЗША аб увядзеньні абмежавальных мер у адносінах да Рэспублікі Беларусь неабгрунтаваным і неправамерным крокам. Гэта рашэньне вяртае ў двухбаковыя адносіны фактар напружанасьці і недаверу.
Рашэньне Вашынгтона адкрыта парушае абавязацельства ЗША не ўжываць у адносінах да Рэспублікі Беларусь меры эканамічнага прымусу, якое было зафіксавана ў дзеючым Будапэшцкім Мэмарандуме 1994 года.
Мэтады ціску і прымусу зьяўляюцца абсалютна беспэрспэктыўнымі.
Мы пакідаем за сабой права на крокі ў адказ прапарцыянальнага характару.
Беларускі бок зноў падкрэсьлівае сваю прынцыповую зацікаўленасьць у падтрыманьні канструктыўных стасункаў з ЗША, якія адказваюць інтарэсам як Рэспублікі Беларусь, так і саміх Злучаных Штатаў».