Google запусціў сэрвіс для егіпцян, які дазваляе пісаць у Twitter без інтэрнэту
01.02.2011 / 12:18
Інтэрнэт-кампанія Google запусціла спецыяльны сэрвіс для жыхароў Егіпта, які дазволіць ім адпраўляць паведамленні ў Twitter з дапамогай галасавога званка са свайго мабільнага тэлефона.
Нагадаем, што ўлады краіны заблакавалі інтэрнэт, а таксама папулярныя ва ўсім свеце сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter падчас масавых выступаў егіпцян супраць прэзідэнта Хосні Мубарака.
«Мы думалі, што ж можна зрабіць для таго, каб дапамагчы людзям Егіпта", каментуе кампанія ў афіцыйным блогу.
Сэрвіс быў распрацаваны з удзелам інжынераў сайта мікраблогаў Twitter. Для таго каб карыстальнік апублікаваў запіс у сваім прафайле,
яму неабходна набраць неабходны нумар са свайго мабільнага тэлефона і пакінуць галасавое паведамленне.
Запіс на аўтаадказчык будзе перашыфраваны ў тэкст, апублікаваны ў Twitter і пазначана асаблівым тэгам «Егіпет».