Футбол. Ніхто не хоча гуляць з Беларуссю — сустракаемся з Канадай

01.02.2011 / 12:26

29 сакавіка нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню са зборнай Канады. Як і матч 9 лютага з Казахстанам, сустрэча пройдзе ў Турцыі.

«Экзотыка? А што рабіць? Знайсці суперніка для зборнай Беларусі, ды яшчэ ў сакавіку, справа не з лёгкіх», — прыводзіць словы галоўнага трэнера зборнай Бернда Штанге газета " Всё о футболе».

Зборная Канады ў апошнім рэйтынгу ФІФА займае 84-е месца. У Беларусі — 37-я пазіцыя.