Арыштаванаму ў Мінску расіяніну адмовілі ў змяненні меры стрымання

01.02.2011 / 15:59

Праваахоўныя ворганы адмовілі ў змене меры стрымання грамадзяніну Расіі Арцёму Брэусу, арыштаванаму па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік амбасады Расіі Вадзім Гусеў са спасылкай на адваката.

«Пасольства Расіі з расчараваннем ўспрыняла атрыманую ад адваката інфармацыю. Брэус зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары», — сказаў Гусеў.